«Der Spiegel»: Джо Байдэна на выбарах прэзідэнта ЗША можа замяніць Мішэл Абама

Нямецкае выданне «Der Spiegel» напісала, што прэзідэнт ЗША можа зняць сваю кандыдатуру на выбарах на карысць жонкі былога кіраўніка дзяржавы Барака Абамы Мішэл. «Ідэя жанчыны-прэзідэнта натхняе шмат якіх амерыканцаў», – адзначаецца ў публікацыі.

Мішэл Абама ў Кейптаўне, Паўднёва-Афрыканская рэспубліка. 16 лістапада 2023 года. Фота: Nic Bothma / Reuters / Forum

У Дэмакратычнай партыі ЗША не выключаюць, што прэзідэнт Джо Байдэн адмовіцца ад вылучэння кандыдатам на выбарах, якія маюць адбыцца ў лістападзе сёлета. На партыйным з’ездзе ў Чыкага ў жніўні ён можа абвясціць, што замест яго пойдзе жонка колішняга прэзідэнта Барака Абамы Мішэл.

Адная з прычынаў такой імавернай пастановы – узрост Байдэна, якому сёлета споўніцца 82 гады. Дзве траціны амерыканцаў лічаць яго занадта старым, каб кіраваць краінай яшчэ чатыры гады, адзначае «Der Spiegel».

Мішэл Абама ўжо залучаная ў пералік патэнцыйных кандыдатаў, сацыёлагі вывучаюць грамадскую думку на ейны конт.

«Ідэя жанчыны-прэзідэнта натхняе шмат якіх амерыканцаў», – піша нямецкае выданне.

Пакуль жа супернікамі на выбарах прэзідэнта маюць быць Джо Байдэн і былы кіраўнік дзяржавы, рэспубліканец Доналд Трамп.

Суды, невядомасць і патэнцыйны хаос. Чаго эксперты чакаюць ад спаборніцтва Байдэна і Трампа

Сцяпан Кубік belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны