У Пружанах за педафілію затрымалі дзіцячага трэнера па тэквандо

34-гадовага трэнера па тэквандо падазраюць у гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару ў дачыненні няпоўнагадовых. Мужчыну затрымалі ў Пружанах, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

«Выяўлена, што фігурант, з’яўляючыся трэнерам па тэквандо ў адной з гарадскіх школ, з сакавіка 2018 года па лістапад 2021 года неаднаразова ўчыняў дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да сваіх падапечных», – гаворыцца ў прэс-рэлізе мін7істэрства ўнутраных справаў Беларусі.

Паведамляецца, што вядома прынамсі пра пяцярых дзяўчынак, якія пацярпелі ад дзеянняў падазраванага.

«Затрыманы сваю віну прызнаў. Правяраецца ягоная датычнасць да аналагічных злачынстваў», – сцвярджае МУС.

Беларускія чыноўнікі хочуць прымусова лячыць педафілаў і даюць бой нетрадыцыйным каштоўнасцям

Зміцер Міраш belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны