З «Белавіі» за паўгода звольнілі 38 спецыялістаў авіяцыйна-тэхнічнай базы

Самалёт авіякампаніі «Белавія». Фота: Белсат

У сувязі з санкцыямі Еўрапейскага Звязу ў «Белавіі» рэзкае зменшыліся пасажырскія перавозы і, як следства, памяншылася патрэба ў тэхнічным абслугоўванні і рамонце самалётаў. Адпаведны ліст гендырэктара кампаніі Ігара Чаргінца да працаўнікоў апублікаваў Антон Матолька.

У лісце гаворыцца, што за шэсць месяцаў 2021 года абʼёмы працаў тэхнічнага абслугоўвання і рамонту самалётаў адносна першага паўгоддзя 2019 года ўпалі на 33,88 %.

«Прагназаваныя паказнікі перавоў у восеньска-зімовы перыяд бачацца яшчэ больш песімістычнымі. У гэтай сітуацыі ў авіякампаніі вядзецца праца для аптымізацыі колькаснага складу ва ўсіх структурных падраздзяленнях. Колькасць спецыялістаў авіяцыйна-тэхнічнай базы за 2021 год скарацілася на 38 работнікаў, у тым ліку 15 работнікаў цэху тэхнічнага абслугоўвання авіяцыйнай тэхнікі», – заявіў Чаргінец.

«Белавія» некалькі месяцаў не вяртае грошы за квіткі, ад якіх адмовіліся. Журналіст знайшоў «лайфхак»

Паводле яго, пераважна былі звольненыя работнікі пенсійнага веку і тыя, хто сам захацеў звольніцца.

«У цяперашні час усе намаганні авіякампаніі накіраваны на стабілізацыю сітуацыі, пошук новых рынкаў пасажырскіх перавозаў з мэтай захавання максімальнай колькасці персаналу, усведамляючы каштоўнасць яго кваліфікацыі, досведу і прафесіяналізму», – гаворыцца ў лісце.

Штомесяц праз заходнія санкцыі авіягаліна Беларусі губляе $ 10,3 мільёна

Нагадаем, што 4 чэрвеня Еўразвяз апублікаваў дакумент, які забараняе ўсім беларускім авіяперавознікам палёты ў паветранай прасторы краінаў ЕЗ.

Ён прадугледжвае забарону на ўзлёт, пасадку і пралёт самалётаў беларускага авіяперавозніка над тэрыторыяй Еўразвязу. Пазней да рашэння ЕЗ далучыліся яшчэ сем дзяржаваў. У выключных выпадках могуць прымацца толькі гуманітарныя рэйсы, а таксама аварыйныя або экстранныя пасадкі.

Прычынаю забароны ў дачыненні беларускіх авіякампаніяў стаўся інцыдэнт з прымусоваю пасадкаю самалёта «Ryanair» у Менску ды арыштам журналіста Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі, якія былі на борце.

Усё спакойна, але кадры ўцякаюць. Спыталі, што адбываецца на дзяржаўных прадпрыемствах

«Людзі разумеюць, што іх закормліваюць за маўчанне». Як выжываюць дзяржаўныя прадпрыемствы

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны