Газета «Прэсбол» пераходзіць пад кантроль дзяржавы. Поўны пакет акцыяў – у федэрацыі футболу

Выканаўчы камітэт Беларускай федэрацыі футболу (БФФ) пастанавіў выкупіць долі ў заснавальнікаў газеты «Прэсбол». Такое рашэнне было прынятае на чарговым пасяджэнні выканкаму БФФ.

«Прэсбол». Фота: TUT.by

Да сённяшняга дня Беларускай федэрацыі футболу належала 50 % акцыяў выдання «Прэсбол», якія выкупіла яшчэ ў 2013 годзе. Уладальнікамі астатніх акцыяў былі прыватныя асобы – Юрый Арлоў (30 %), Аляксандр Дабрыян (10 %) і Дзмітрый Беленькі (10 %). Выканаўчы камітэт БФФ на паседжанні 6 кастрычніка прыняў рашэнне аб набыцці доляў прыватных асобаў.

Газета «Прэсбол» выходзіла з 1991 года і была найпапулярнейшым спартовым выданнем Беларусі. З 1998 года газета выдавалася некаторы час чатыры разы на тыдзень (пазней – два разы на тыдзень).

У 2020 годзе выданне ўзначаліў былы журналіст дзяржаўнай «Спартовай панарамы» і АНТ Сяргей Лісічкін, а з рэдакцыі сышлі вядучыя журналісты. У чэрвені 2023 года міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да сайту «Прэсболу». У жніўні 2023 года не стала рэдактара газеты Сяргея Лісічкіна. Перыядычна з’яўлялася інфармацыя пра спыненне выхаду друкаванай версіі газеты.

Ці маюць права беларускія і расейскія спартоўцы браць удзел у Алімпіядзе? Дэбаты на «Белсаце» ўжо сёння

Зміцер Міраш belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны