Вынікі пошуку для:

Банцара пакаралі яшчэ соднямі ШЫЗА

Ігар Банцэр, музыкант, актывіст, журналіст. Горадня, Беларусь. 15 траўня 2021 года. Фота: МК / Белсат

Палітвязню, гарадзенскаму музыку Ігару Банцэру дадалі яшчэ 10 содняў ШІЗА. Пра гэта паведаміла яго сям’я.

Перад гэтым, 25 лістапада, яго адправілі ў штрафны ізалятар на 10 содняў за відэа для «Медыязоны», у якім Банцэр паказвае ўмовы ўтрымання на «хіміі» і як яму пра крату перадаюць ежу. Прычына новых содняў – невядомая.

Ціск на музыку з боку адміністрацыі «хіміі» пачаўся яшчэ летам, пасля таго як ён адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Агулам са жніўня за ўвесь час віцебскай «хіміі» актывіст прасядзеў у ШІЗА ўжо 70 содняў.

Надалей застаецца невядомай дата яго выхаду на волю. Адміністрацыя «хіміі» так загулялася ў ціску на палітвязня, што цяпер проста не можа падлічыць, калі сканчаецца тэрмін.

«Справа дэфектная». Начальнік віцебскай «хіміі» не можа вылічыць, калі трэба вызваляць Ігара Банцэра

СК, Belsat.

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны