У Менску ў снежні плануецца падаражэнне кошту на праезд у грамадскім транспарце. Пра гэта расказалі ў эфіры СТВ.
Павышэнне кошту праезду ў грамадскім транспарце складзе 5 капеек. Цяпер паездка ў аўтобусе, тралейбусе або трамваі ў Менску абыдзецца ў 75, а ў метро – у 80 капеек.
Верагодна, што праезд у грамадскім транспарце следам за Менскам падаражэе і ў іншых гарадах.
Апошні раз кошты на праезд паднімаліся роўна год таму – у снежні 2020 года, таксама на 5 капеек.
АД, belsat.eu