У Беларусі пачалі затрымліваць за каментары пра Казахстан

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне беларуса за каментар пра Казахстан: «Клас, казахі малайцы, іх да нас трэба».

У «пакаянным» відэа мужчына кажа, што апублікаваў у «экстрэмісцкім» канале пост пра падзеі ў Казахстане, дзе дадаў, што хацеў бы, каб «казахі прыехалі да нас і зрабілі так, як у сябе».

Скрыншот каментара

Што закідаюць затрыманаму і дзе ён цяпер, не паведамляюць.

Вугоршчына, Чэхаславаччына, Афганістан. З якімі аперацыямі можна параўнаць дзеянні АДКБ у Казахстане?

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны