Расейскія вайскоўцы 6 студзеня абстралялі з артылерыі Бахмут і Бахмуцкі раён Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе Офіс генеральнага пракурора Украіны.
У выніку моцных абстрэлаў жылых кварталаў загінулі двое мірных жыхароў – 66-гадовы мужчына і 61-гадовая жанчына. 13 чалавек атрымалі мінна-выбуховыя траўмы і аскепкавыя раненні. Пашкоджанні атрымалі прыватныя і шматкватэрныя дамы і іншыя аб’екты.
Украінская пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу «парушэнне законаў і звычаяў вайны».
Нагадаем, расейскія ўлады ў аднабаковым парадку абвесцілі «рэжым прыпынення агню» з 12:00 6 студзеня да 24:00 7 студзеня. Але фактычна замірэння няма.
Глеб Нержын belsat.eu