Львоўскі журналіст Віктар Дудар быў забіты на фронце

Падчас баёў ва Украіне пад Мікалаевам загінуў журналіст Віктар Дудар, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага саюзу журналістаў Сяргей Таміленка.

Забіты журналіст Віктар Дудар. Фота: Sergiy Tomilenko/Facebook

Падчас баёў з расейскімі захопнікамі пад Мікалаевам загінуў журналіст з Львоўскай вобласці Віктар Дудар. У першы ж дзень вайны, 24 лютага, Віктар пайшоў у ваенкамат, бо хацеў абараняць Украіну ў складзе Узброеных сілаў, паведаміў журналіст газеты «Экспресс» Багдан Куфрык.

«Віктар Дудар больш за 10 гадоў працаваў штатным журналістам у газеце «Экспресс», быў маім сябрам, – каментуе Багдан Куфрык. – У свой час я пераехаў у Львоў з Букавіны. Ён вёў ваенныя выпускі газеты «Экспресс» і вёў журналісцкія расследаванні».

У 2014–2015 гадах Віктар Дудар пайшоў добраахвотнікам ваяваць на перадавой у Данбасе. Пазней стаў рэзервістам і працаваў у газеце «Экспресс», дзе да апошняга дня займаўся журналісцкімі расследаваннямі і асвятленнем вайны.

Нацыянальны саюз журналістаў Украіны выказвае шчырыя спачуванні родным і калегам Віктара Дудара. Беларускія калегі далучаюцца да спачуванняў.

Расея наймае сірыйцаў для вайны ва ўкраінскіх гарадах – «The Wall street journal»

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны