Яшчэ двое палітвязняў, якія цалкам адбылі свае тэрміны, выйшлі на волю

Палітзняволеныя Павел Федукевіч і Сяргей Шабуня цалкам адбылі тэрмін пакарання і выйшлі з калоніі на волю, паведамляюць праваабаронцы.

За кратамі іх трымалі амаль 15 месяцаў.

Павел Федукевіч (злева) і Сяргей Шабуня. Фота: viasna96/ Telegram

Мужчынаў прызналі вінаватымі паводле арт. 309 Крымінальнага кодэксу ў «наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць шляхоў зносінаў». 11 лістапада 2020 года Сяргей разам з Паўлам пастанавілі паспрабаваць схему замыкання рэек на чыгунцы. Каля 21:00 яны ўзялі тросік і паехалі ў Вязынку на аўце Сяргея Шабуні. Там яны прывязалі дрот да рэек і пачалі сыходзіць, але былі затрыманыя на месцы супрацоўнікамі міліцыі.

У траўні 2021 года абаіх мужчынаў пакаралі 1 годам і 9 месяцамі пазбаўлення волі.

«Рэйкавыя партызаны». Што вядома пра затрыманых у Асіповіцкім раёне?

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны