Не толькі на парадзе. Грамадзянскія трактары і цяжкавікі таксама «прызвалі» у войска

Падчас правярання боегатовасці беларускія вайскоўцы даўкамплектоўваюцца грамадзянскай тэхнікай. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства абароны РБ.

Сярэдні экскаватар на базе трактара «Беларус». На вайсковыя зборы прызвалі нават грамадзянскую тэхніку. Фота: Сяргей Дзямінскі, «Ваяр» / Telegram / modmilby

7 красавіка Мінабароны РБ паведаміла, што падчас правярання боегатовасці аднаго з вайсковых злучэнняў арганізаваныя пункты прыёму тэхнікі (ПТТ), куды паступае грамадзянская тэхніка, «перададзеная з народнай гаспадаркі».

Дарожны грэйдэр. На вайсковыя зборы прызвалі нават грамадзянскую тэхніку. Фота: Сяргей Дзямінскі, «Ваяр» / Telegram / modmilby

На апублікаваных прэсавай службай мінабароны фотаздымках бачныя цяжкавікі «МАЗ-VOLAT», экскаватары на базе трактароў «Беларус», грэйдэры для выроўнівання грунтовых дарог.

Цяжкавікі МАЗ з прыцэпамі. На вайсковыя зборы прызвалі нават грамадзянскую тэхніку. Фота: Сяргей Дзямінскі, «Ваяр» / Telegram / modmilby

Раней нешта падобнае можна было назіраць толькі на афіцыёзных парадах і шэсцях у Менску, калі для дэманстрацыі магутнасці беларускай эканомікі і народнай гаспадаркі па вуліцах беларускай сталіцы правозілі не толькі сельска-гаспадарчую і будаўнічую тэхніку, але і электрабытавыя вырабы і нават унітазы.

Сантэхнічны посуд беларускай вытворчасці на парадзе ў Менску 3.07.2017 года. Здымак мае ил.страцыйны характар. Фота: выданне «Как тут жить» kaktutzhit.by

«Белсат» раней паведамляў, што ў Беларусі 3 красавіка пачалі правяранне арміі. Афіцыйна ніхто не хавае, што гаворка вядзецца пра адпрацоўванне прывядзення частак і падраздзяленняў у найвышэйшую ступень боегатовасці. Тады кіраўнік Саўбезу Аляксандр Вальфовіч казаў, што правяранне будзе ўключаць поўны комплекс дзеянняў, звязаных з пераводам злучэння з мірнага на ваенны час, наборам вайсковаабавязаных, дастаўкай узбраення, выхадам злучэння на палігоны для выканання задачаў паводле прызначэння.

Новае правяранне боегатовасці арміі. Навошта яно Лукашэнку

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны