Беларусь заняла шостае месца ў сусветным рэйтынгу краінаў з самым высокім узроўнем разводаў. Даследаванне праводзіла амерыканская кампанія «Petrelli Previtera», што займаецца пытаннямі сямейнага права.
Першае месца ў рэйтынгу занялі Мальдыўскія астравы, дзе ўзровень разводаў складае 5,5 на 1000 жыхароў. Затым размясціліся Казахстан, Гуам, Расея і Малдова.
Беларусь з паказнікам 3,7 разводу на 1 тысячу чалавек заняла шостае месца.
«Пры насельніцтве ў 9,2 мільёна чалавек узровень разводаў у 3,7 можа выклікаць трывогу», – гаворыцца ў даследаванні.
Галоўнымі прычынамі скасавання шлюбаў у Беларусі даследнікі назвалі шырокае ўжыванне алкаголю як частку культуры, што можа спрычыняцца да алкагалізму і злоўжыванняў. Таксама згаданыя беспрацоўе, беднасць, гвалт у сям’і і адсутнасць жылля ў выніку ўрбанізацыі.
Не абмінулі даследнікі лёгкасць, з якой можа скасаваць шлюб у Беларусі – цягам пары месяцаў пры ўмове, што ў шлюбе няма непаўналетніх дзяцей або маёмасных спрэчак, але ёсць агульная згода на развод. Таксама ў краіне існуе невялікая «стыгма» ў дачыненні тых, хто вырашаецца на такі крок.
У топ-10 краінаў паводле ўзроўні разводаў таксама ўвайшлі Кітай, Аруба, Літва і Дамініканскай Рэспубліка.
Якуб Хруст belsat.eu