У Дзень работнікаў сувязі ўлады «пахваліліся» доляй IT у ВУП Беларусі. Яна падае

Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. З гэтай нагоды міністэрства сувязі паведаміла, што ў першым квартале сёлета доля галіны «Інфармацыя і сувязь» у ВУП склала 6,3%. Летась было 6,6%, а пазалетась – 7,4%.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Паказнікі галіны «Інфармацыя і сувязь» улічваюць і IT, і іншыя сектары, напрыклад, выдавецкую дзейнасць. Мінсувязі паведаміла, што за тры кварталы сёлета доля гэтай сферы ў ВУП склала 6,3%. З іх 4,4% – уласна інфармацыйныя тэхналогіі.

Летась доля інфармацыі і сувязі ў беларускай эканоміцы была 6,6%, а пазалетась – 7,4%.

У лютым 2019 года Дзмітрый Крутой, які быў тады міністрам эканомікі, прагназаваў, што да 2023 года доля IT у ВУП можа вырасці да 10%.

Крызіс у гэтай сферы пачаўся ў 2020 годзе. З таго часу праграмісты амаль бесперапынна рэлакуюцца, шмат якія кампаніі сышлі з Беларусі. Ацэньваць сітуацыю ў галіне становіцца складаней праз тое, што цяперашнія ўлады хаваюць статыстыку. Цяпер, напрыклад, Белстат не публікуе інфармацыі пра звальненне і ўладкаванне на працу айцішнікаў. Гэтыя звесткі сведчаць пра іхную рэлакацыю або перакваліфікацыю.

«Вы не ведаеце, што ўсіх звольнілі?» Як рэпрэсіўная палітыка рэжыму ўплывае на эканоміку

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны