Вынікі пошуку для:

Былога міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі на «хімію» проста з содняў

Экс-міліцыянта Дзмітрыя Кулакоўскага адправілі на «хімію» адразу пасля адміністратыўнага арышту. Ён зноў лічыцца палітвязнем, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Дзмітрый Кулакоўскі з жонкай. Фота: spring96.org​

Дзмітрыя Кулакоўскага абвінавацілі ў публічнай абразе службовай асобы ў сувязі з выкананнем ёй службовых абавязкаў і прысудзілі два гады «хіміі» паводле арт. 369 КК.

Мужчыну затрымалі 20 траўня ў Менску ўдома, а на наступны дзень адправілі адбываць 15 содняў, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні (арт. 24.3 КаАП). У мужчыны сур’ёзныя праблемы са здароўем, прагрэсуе дыябет. Каб прыцягнуць увагу і дамагчыся дапамогі, ён праглынуў лыжку.

У апошні дзень 15-соднявага арышту, 4 чэрвеня, Дзмітрыя Кулакоўскага этапавалі ў папраўчую ўстанову № 7.

Жыццё экс-міліцыянта Кулакоўскага, якога зноў адправілі на содні, пад пагрозай. Ён праглынуў лыжку

Першы раз яго затрымалі недалёка ад дому. За «непадпарадкаванне» яму далі 12 содняў арышту паводле арт. 23.4 КаАП. Тады на знак пратэсту Дзмітрый праглынуў чатыры металічныя прадметы.

Дзмітрый Кулакоўскі працаваў у міліцыі з 2006 года, узначальваў крымінальны вышук у Заводскім РУУС Менску. Мае прафесійныя ўзнагароды і падзякі ад кіраўніцтва. Пасля выбараў 2020 года заявіў, што не згодны з дзеяннямі ўлады, і звольніўся.

Калі сілавікі пяройдуць на бок народу?

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны