Беларускіх весляроў дапусцяць да спаборніцтваў у нейтральным статусе

Выканаўчы камітэт Сусветнага веславання пастанавіў дазволіць некаторым беларускім і расейскім веслярам прымаць удзел у міжнародных спаборніцтвах у якасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў на будучым чэмпіянаце свету, паведамляе сайт федэрацыі.

Rory Gibbs (b), Morgan Bolding, David Bewicke-Copley, Sholto Carnegie, Charles Elwes, Thomas Digby, James Rudkin, Tom Ford (s), Henry Fieldman (c), Men’s Eight, Great Britain, GOld, 2022 World Rowing Cup III, Lucerne, Switzerland. Фота: World Rowing/Benedict Tufnell

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну выканкам Сусветнага веславання пастанавіў прыпыніць удзел расейскіх і беларускіх спартоўцаў і афіцыйных асобаў у спаборніцтвах Сусветнага веславання. Гэтая пастанова, якая вынікала з першапачатковых рэкамендацый Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), захавалася дагэтуль.

Тым не менш арганізацыя стварыла працоўную групу, распрацавала нарматыўную і аператыўную базу, якая дазволіла б некаторым спартоўцам з Беларусі і Расеі прымаць удзел у спаборніцтвах. У выніку вырашылі дапусціць спартоўцаў і афіцыйных асобаў з Беларусі для ўдзелу ў якасці нейтральных асобаў у некаторых спаборніцтвах у бягучым годзе.

Гэтых асобаў будуць правяраць, каб пераканацца, што яны не звязаныя з вайной ва Украіне або публічна не падтрымліваюць яе ў любой форме, і ўзмацнілі працэс антыдопінгавага кантролю ў дачыненні да іх.

Тэнісістка Сабаленка сказала, што яна супраць вайны і Лукашэнкі. А ў чым быў скандал да таго?

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны