Служба дзяржаўнай бяспекі Грузіі назвала асноўныя прычыны адмовы замежнікам ва ўездзе ў краіну. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы для парламенту, перадае партал «Новости-Грузия».
У справаздачы гаворыцца, што грузінскія ўлады адмовілі ва ўездзе ў краіну «сотням замежных грамадзянам». Сярод асноўных прычынаў адмовы называюцца наступныя:
Раней з адмовамі ва ўездзе ў Грузію сутыкнуліся і некаторыя беларусы, якія апошнімі гадамі жывуць у гэтай краіне.
Гэтак, у красавіку сёлета заснавальніка Беларускай дыяспары Аджарыі не пусцілі ў Грузію. Беларус Яўген Гацак, які ўжо два гады жыве ў Батумі, вяртаўся 25 красавіка з Турцыі. На памежным пераходзе «Сарпі» грузінскі бок адмовіў яму ва ўездзе. Маладзёна не ўпусцілі ў краіну, нават калі той папрасіў палітычнага прытулку.
Выпадак Яўгена Гацака не першы, калі ў Грузію не пускаюць беларусаў. Мы распавядалі гісторыю сям’і менчукоў, якім анулявалі від на жыхарства. Жонку з сынам не пусцілі ў краіну, калі яны таксама вярталіся з Турцыі, а мужа з другім сынам потым гвалтоўна вывезлі на мяжу і прымусілі пакінуць тэрыторыю Грузіі. Прычыны таго, што адбылося, так і засталіся невядомымі. Ува ўсіх дакументах, якія далі беларусам, было пазначана: «іншыя прычыны». «Белсат» пісаў лісты ў грузінскія афіцыйныя органы, аднак мы не атрымалі ніводнага адказу.
Таксама вядомыя выпадкі, калі Грузія адмаўляла ва ўездзе грамадзянам Расеі, Казахстану, нават Украіны. Вядома і пра адмовы беларусам у статусе ўцекача.
Алена Рувіна belsat.eu