Стылёвая «Новая Беларусь». Як выглядалі ўдзельнікі канференцыі

Пакуль медыі і эксперты абмяркоўваюць вынікі і падзеі II канферэнцыі «Новая Беларусь», што адбылася на мінулых выходных, фатографка «Белсату» Аліса Ганчар звяртаецца да тэмы стылю ўдзельнікаў мерапрыемства. Усе пачалося ад незвычайнага вобраза Кацярыны Раеўскай, якая апранулася ў касцюм  свайго мужа, журналіста Дзяніса Дудзінскага. Што яшчэ цікавага пабачыла фатографка, глядзіце ў падборцы ніжэй.

Віцэ-прэзідэнтка асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой Марына Гірын у кулуарах канферэнцыі. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Галоўны рэдактар Euroradio Павал Свярдлоў ды журналіст Зміцер Лукашук. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Дырэктарка «Нашай Нівы» Настасся Роўда. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Вядоўца канферэнцыі «Новая Беларусь» Кацярына Раеўская ў касцюме свайго мужа журналіста Дзяніса Дудзінскага, які яна самастойна дапасавала да свайго стылю. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Зміцер Вассэрман, прадстаўнік дыяспрары беларусаў у Швецыі. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Дарадца Святланы Ціханоўскай у прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Наста Базар i Даша Чурко. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Былы дырэктар у справе культурніцкай дыпламатыі Беларускай Рады культуры Аляксандр Чахоўскі. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Я быў на слуханнях Каардынацыйнай рады і на канферэнцыі «Новая Беларусь». Вось што я пра гэта думаю

Аліса Ганчар belsat.eu 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны