Праз амаль месяц пасля канферэнцыі «Новая Беларусь» і стварэння Аб’яднанага пераходнага кабінету дэмакратычныя сілы рэпрэзентавалі пастанову «Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь».
«Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 гадоў. Абарона і аднаўленне незалежнасці – гэта першачарговая задача Пераходнага аб’яднанага кабінету, і таму першая пастанова выканаўчага органу дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт», – адзначылі ў Пераходным кабінеце.
Згодна з пастановай аб незалежнасці Беларусі, Аб’яднаны пераходны кабінет пастанавіў:
Сёння ў склад Пераходнага кабінету ўваходзяць: Святлана Ціханоўская (кіраўніца Кабінету), Валер Кавалеўскі (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў замежных справах), Павел Латушка (намеснік кіраўніцы і прадстаўнік Кабінету ў транзіце ўлады), Аляксандр Азараў (прадстаўнік Кабінету ў аднаўленні правапарадку), Валерый Сахашчык (прадстаўнік Кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы).
Са словаў Паўла Латушкі, «кабінет павінен забяспечыць транзітны перыяд пераходу ўлады ў рукі народу і скасаванне таталітарнага рэжыму Лукашэнкі».
Алена Рувіна belsat.eu