Сем гадоў калоніі прысудзілі 28-гадовай жанчыне за каментары

У Гарадзенскім абласным судзе 5 верасня разглядзелі крымінальную справу супраць 28-гадовай нарадзінкі Старых Дарог Марыны Санкевіч, паведамляюць праваабаронцы.

Марына Санкевіч. Фота: viasna96/Telegram

Жанчыну затрымалі 24 лютага ў Горадні, нагодаю для завядзення крымінальнай справы сталіся каментары ў некалькіх «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах. З моманту затрымання яна застаецца ў СІЗА № 1 Горадні.

Марыну Санкевіч прызналі вінаватай паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»);
  • ч. 1 арт. 368 за абразу Аляксандра Лукашэнкі;
  • ч. 1 арт. 293 («Масавыя закалоты»);
  • ч. 1 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або няроўнасці»).

За якія менавіта каментары Марыну прыцягнулі да адказнасці, праваабаронцы пакуль не ведаюць.

Судовае паседжанне вёў Дзмітрый Бубенчык, вядомы «палітычнымі» прысудамі задоўга да выбараў у 2020 годзе. Ён прысудзіў Саковіч сем гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Гэта адзін з самых жорсткіх прысудаў з тых, што апошнім часам выносіліся паводле пералічаных артыкулаў.

Расказваем пра праваабаронцу Насту Лойку, якую затрымалі пасля прысуду ў «справе «Рэвалюцыйнага дзеяння»

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны