Сілавікі дадалі ў «спіс экстрэмістаў» яшчэ 47 беларусаў

Міліцыянты абнавілі свой спіс «экстрэмістаў». 7 кастрычніка МУС дадаў у гэты спіс 47 асобаў. Агулам цяпер у гэтым спісе 620 асобаў. 

7 кастрычніка МУС абнавіў «Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці». У гэты спіс дадалі яшчэ 47 асобаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў.

6 кастрычніка «спіс тэрарыстаў» абнавілі працаўнікі КДБ. Сярод 5 асобаў фігуруе і прозвішча гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута.

КДБ дадаў палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута ў спіс «тэрарыстаў»

Алена Аляксандрава belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны