Вынікі пошуку для:

Даследаванне: вырасла колькасць беларусаў, якія выступаюць за новыя выбары

Нямецкі даследчы цэнтр ZOiS апублікаваў вынікі новага апытання, якое праводзілася сярод беларусаў у чэрвені 2021 года.

Экс-кіраўнік Інстытута сацыялогіі НАН, а цяпер старшы аналітык Цэнтра новых ідэй Генадзь Коршунаў у сваім Telegram-канале вылучыў найбольш важныя вынікі апытання:

  • у параўнанні са снежнем 2020 года суадносіны пратэставай і раялісцкай часткі грамадства практычна не змяніліся: чуць больш паловы супраць чуваць менш трэцяга;
  • меркаванні адносна прыярытэтаў для развіцця Беларусі таксама не змяніліся: гэта незалежнасць, рэальны ўдзел людзей у палітычным жыцці дзяржавы і падтрыманне годнага ўзроўню жыцця насельніцтва;
  • галоўным спосабам вырашэння існага канфлікту большая палова апытаных называе новыя выбары – так лічаць 53% (у снежні мінулага года такіх было 43%).

Даследаванне было праведзена ў чэрвені 2021 года. Гэта было онлайн-апытанне 2000 чалавек ва ўзросце ад 16 да 64 гадоў, якое ахоплівала населеныя пункты 20000+.

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны