Святлана Ціханоўская адкрыла форум «World Forum for Democracy» у Страсбургу

Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская 7 кастрычніка знаходзіцца ў Страсбургу з афіцыйным візітам. Яна адкрыла форум «World Forum for Democracy», дзе выступіла з прамовай. Пра гэта паведамілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская з візітам у Страсбургу 7 кастрычніка 2022 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

У сваёй прывітальнай прамове Святлана Ціханоўская, у прыватнасці, сказала:

«Апошнія два гады сталі вялікім выпрабаваннем для нашага народу… Мы ўбачылі, як беларусы гучна і выразна заявілі: «Лукашэнка – гэта не Беларусь. Беларусь – гэта мы. І мы – Еўропа. І гэта мы вызначаем сваю будучыню».

«Адсутнасць моцнай і хуткай рэакцыі з боку свету дазволіла жорсткай дыктатуры заглушыць голас новай Беларусі, утапіць у крыві і тэроры. На нашых вачах дыктатар [Лукашэнка] будуе Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы.

Крызіс перакінуўся на ўвесь рэгіён і ператварыўся з лакальнага ў геапалітычны. Дыктатар, адчуваючы сваю беспакаранасць, пагражаў бяспецы Еўропы. Ён скраў самалёт «Ryanair», а затым арганізаваў міграцыйны крызіс на мяжы з нашымі добрымі суседзямі. Шлях ад фальсіфікацыі выбараў да ператварэння ў пагрозу міжнароднай бяспецы аказаўся вельмі кароткім. Цяпер ён уцягнуў Беларусь у вайну.

Калі мы не хочам аднойчы прачнуцца ў свеце, дзе правілы дыктуюць тыраны, мы павінны спыніць іх зараз», – дадала Ціханоўская.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Таксама Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці прыняла ўдзел у адкрыцці Кантактнай групы па рабоце Савету Еўропы з Беларуссю.

«Гэта сапраўды ўнікальная сітуацыя. Ніколі ў гісторыі Рады Еўропы дзяржава не была прадстаўленая нефармальным урадам. Але ў нашым выпадку гэта справядліва. Злачынцы не павінны мець правы голасу, які вырашае будучыню Беларусі», – сказала Ціханоўская.

Таксама яна заявіла: «Мы хочам, каб у Еўропе было больш за Беларусь, а ў Беларусі – больш за Еўропу. Канчатковая мэта – паўнапраўнае сяброўства Беларусі ў Радзе Еўропы».

Стварэнне Кантактнай групы па рабоце Савету Еўропы з Беларуссю з’яўляецца першым крокам у гэтым напрамку.

Святлана Ціханоўская з візітам у Страсбургу 7 кастрычніка 2022 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская з візітам у Страсбургу 7 кастрычніка 2022 года. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская: Дэмакратычныя сілы будуць прадстаўляць Беларусь у Euronest

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны