Беларускія ратавальнікі вылецелі ў Турцыю

На дапамогу турэцкім ратавальнікам з Беларусі вылецеў атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС, паведамляе Мінабароны.

Самалёт з беларускімі ратавальнікамі. Скрыншот з відэа Мінабароны. Крыніца: Мінабароны / Telegram

З аэрадрому Мачулішчы ў Турцыю вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД з беларускімі ратавальнікамі на борце. Разбіраць завалы ў Турцыі будуць дапамагаць прадстаўнікі атраду спецыяльнага прызначэння «ЗУБР» МНС Беларусі.

Колькасць загінулых у Турцыі вырасла да 5894 асобаў, больш за 34 тысячы атрымалі раненні. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на паўночным захадзе Сірыі колькасць ахвяраў землятрусу склала не менш за 1932 асобаў.

Топ-10 самых смяротных землятрусаў ХХІ стагоддзя. Пасля іх раслі горы і з’яўляліся азёры

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны