«BYPOL»: МУС губляе свой агентурны апарат

У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі назіраецца значны адток платнай агентуры. Такую інфармацыю ад удзельнікаў плану «Перамога» атрымалі прадстаўнікі «BYPOL».

ІЧУ на Акрэсціна. Фота: Белсат

Міліцыянты ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць асобаў для «аператыўнай распрацоўкі» грамадзянаў у СІЗА, ІЧУ і ЦІП. Дзеля гэтага МУС ад імя «Дзяржаўнай праектнай установы «Ларыскор» (УНП 190555705, зарэгістравана: г. Менск, вул. Малая, д. 1, пакой 17а) заключаў кантракты з людзьмі, якія атрымлівалі за сваю дзейнасць грошы.

Пазней гэтых асобаў, па сутнасці, «падсадных стукачоў», саджалі ў камеры з беларусамі, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў.

«BYPOL» агучвае звесткі, што за апошнія гады колькасць супрацоўнікаў ДПУ «Ларыскор» змяншалася. Летась «працаўнікоў» кампаніі стала меней на 13,30 %, чым пазалетась.

Паводле «BYPOL», звязаны гэта са значным звальненнем аператыўных супрацоўнікаў МУС, а таксама з нежаданнем агентаў быць інструментам палітычных рэпрэсіяў.

Чаму пра ГУБАЗіК і бота «Чорнай кнігі» не расказвалі больш за год?

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны