Колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі і Сірыі ўжо перавысіла 11 000 чалавек

Колькасць ахвяраў землятрусаў, што здарыліся ў Турцыі і Сірыі 6 лютага, павялічваецца па меры таго, як разбіраюць завалы, і ўжо значна перавысіла 11 000 чалавек. Аб гэтым паведамляе турэцкая агенцыя «Anadolu».

Разбор завалаў пасля землятрусаў у Турцыі. Фота: «Amagoly Agensy » / aa.com.tr

Паводле афіцыйных крыніцаў, колькасць загінулых у выніку землятрусаў у Турцыі і Сірыі складае не менш за 11 376 чалавек.

Паведамляецца, што ў Турцыі загінула сама меней 8574 чалавек, каля 50 000 чалавек атрымалі раненні. У Сірыі ж колькасць загінулых цяпер складае 2802 чалавекі, колькасць параненых вырасла перавысіла 5000.

Разборы завалаў працягваюцца, і колькасць загінулых, імаверна, яшчэ больш узрасце. І праз тры дні пасля землятрусаў пад заваламі ўсё яшчэ знаходзяцца людзі. Тым часам, у раёне землятрусу стаіць халоднае надворе, што нясе пагрозу і людзям, і абцяжарвае пошукавыя і выратавальныя працы.

У 10 пацярпелых правінцыях турэцкае Мініаховы здароўя разгарнула 77 палявых шпіталяў, якія аказваюць экстраныя медыцынскія паслугі, у некаторых з іх праводзяцца аперацыі.

Нагадаем, што 6 лютага ў У Турцыі і Сірыі адбылася два моцыня падземныя штуркші. Наймацнейшы ўдар стыхія нанесла ў 4:17 раніцы, калі большасць людзей яшчэ спалі. Прыборы зафіксавалі землятрус магнітудай 7,8, наступны землятрус бліжэй пад абед быў магнітудай 7,6. Паведамляецца, што ёсць ахвяры і сярод беларусаў, якія знаходзіліся ў гэты час ў Турцыі. Мноства краінаў аказваюць дапамогу Турцыі. Атрад ратавальнікаў накіравала і Беларусь.

Пагроза землятрусу: чаму ў Турцыі нікога не папярэдзілі

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны