Нямецкія танкі прыбудуць ва Украіну ўжо ў канцы сакавіка

Міністр абароны Нямеччыны Борыс Пісторыюс сустрэўся ў Кіеве з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Міністр заявіў, што першыя танкі «Leopard 2» прыбудуць ва Украіну ўжо ў канцы сакавіка, піша прэсавая служба бундэсвэру ў Twitter.

Танк «Leopard 2A5», што належыць Польшчы, падчас спаборніцтваў «Strong Europe Tank Challenge». Графэнвёр, Нямеччына. 9 траўня 2017 года. Фота: Javon Spence / US Army / Getarchive.net

У Кіеве Борыс Пісторыюс сустрэўся з кіраўніцтвам Украіны. Прадстаўнік Нямеччыны заявіў, што ў канцы сакавіка ва Украіну прыбудуць першыя танкі «Leopard 2 A6». Да канца года Кіеў атрымае каля 80 адзінак баявой тэхнікі, а цягам наступнага года – больш за 100 адзінак.

Акрамя сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім міністр Нямеччыны сустрэўся са сваім украінскім калегам.

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 лютага

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны