Рынак кватэраў у Менску прасеў у IV квартале на 4,5 %

Колькасць здзелак на рынку кватэраў у Менску ў IV квартале 2022 году паменшылася на 4,5 %, Але агулам год для рынку кватэраў аказаўся лепей за пазалеташні. Аб гэтым паведаміла Нацыянальная кадастравая агенцыя. 

Жылы мікрараён «Менск-Мір». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: БелТА / belta.by

Паводле Нацыянальнай кадастравай агенцыі, у Менску за IV квартал 2022 году было здзейснена 3 987 здзелак куплі-продажу кватэраў. Гэта на 4,5 % менш за адпаведны паказальнік III кварталу 2022 году.

За тры апошнія месяцы году меншымі атрымаліся вынікі продажаў і па плошчы жылля: прададзена 201,4 тыс. кв. м жылля на агульную суму $273,2 млн, што на 4,6% менш, чым у III квартале. Абʼём продажу ў грашовым эквіваленце знізіўся не так заўважна – на 1,2% у апошнім квартале 2022 да такога ж перыяду 2021.

Папулярнымі ў пакупнікоў былі 1-пакаёвыя і 2-пакаёвыя кватэры. На першыя прыйшлося 49 % ад усіх здзелак за IV квартал, а на другія – 32 %. Па плошчы найбольш прадаваліся кватэры да 45 кв. м, па планіроўцы вялікі попыт на «студыі», «еўрадвушкі» і кватэры з вольнай планіроўкай.

Вынік года такі: у Менску праведзена 15 020 здзелак з кватэрамі. Гэта на 3,1 % болей за адпаведны паказальнік 2021 году.

Адметна, што на рынку першаснага жылля ў сталіцы Беларусі за 2022 год каля 72% з 2 547 здзелак куплі-продажу прыйшлося на мікрараён «Менск-Мір».

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны