Медыі: КДБ затрымаў з два тузіны супрацоўнікаў ДФР

Некалькі тыдняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі праводзіць арышты афіцэраў цэнтральнага апарату Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржаўнага кантролю і ўпраўлення ў Менску і Менскай вобласці. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на трох інфармаваных суразмоўцаў.

Будынак КДБ у Менску. Фота: БелТА / belta.by

Затрыманні праходзяць у рамках расследаванняў спраў паводле артыкулаў 430 («Атрыманне хабараў») і 424 («Перавышэнне службовых паўнамоцтваў») КК. Затрыманыя больш як 20 асобаў.

«Пачалося як звычайна: узялі аднаго дзеяча з менскага ўпраўлення з хабарам ад прадпрымальніка за «вырашэнне пытанняў». Той пачаў здаваць іншых. Так і раскручваецца. Моцна прарадзілі менскае ўпраўленне, цяпер ідуць па цэнтральным апараце. Затрымлівае КДБ», – паведаміў суразмоўца выдання.

ДФР у тым ліку ўдзельнічае ў палітычных рэпрэсіях, сярод іншага ў дачыненні да TUT.by і «Белгазпрамбанку».

«Аляксандраўская эпоха – залаты век карупцыі». Чаму Беларусь ніяк не пераможа хабарніцтва

Беларусь заняла 98-е месца са 180 краін у індэксе ўспрымання карупцыі ад «Transparency International». Гэта на сем пазіцый ніжэй, чым годам раней, нягледзячы на разносы, якія Аляксандр Лукашэнка рэгулярна ладзіць чыноўнікам.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны