Польшча гатовая перадаць свае знішчальнікі Украіне

Польшча гатова перадаць знішчальнікі МіГ-29, пра якія раней прасіла Украіна, на амерыканскую авіябазу «Рамштайн» у Нямеччыне, паведамляе МЗС Польшчы.

Знішчальнік МІГ-29. Крыніца: pixabay.com

Міністэрства замежных справаў Польшчы паведамляе, што краіна гатовая неадкладна перадаць знішчальнікі МіГ-29 Украіне. Самалёты Варшава накіруе на амерыканскую авіябазу «Рамштайн» у Нямеччыне.

«Улады Рэспублікі Польшча пасля кансультацыяў паміж прэзідэнтам і ўрадам гатовыя неадкладна і бясплатна разгарнуць усе свае самалёты МІГ-29 на авіябазе «Рамштайн» і перадаць іх у распараджэнне ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі», – гаворыцца ў заяве.

У той жа час Польшча просіць ЗША даць ёй самалёты на замену з адпаведнымі эксплуатацыйнымі магчымасцямі.

«Польшча гатовая неадкладна абмеркаваць умовы набыцця самалётаў», – гаворыцца ў заяве.

Польскі ўрад таксама заклікае іншых саюзнікаў NATO, у якіх на ўзбраенні ёсць самалёты МіГ-29, дзейнічаць гэтак жа.

Цяпер на ўзбраенні Польшчы, паводле адкрытых звестак, 22 знішчальніка МіГ-29.

Чаму краіны NATO адмаўляюцца закрываць неба над Украінай?

ЛК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны