Арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не» застаюцца за кратамі

Арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не» Наталля Трэніна і Таццяна Гацура застаюцца ў ІЧУ. Дзяўчат так і не вызвалілі пасля 72 гадзінаў арышту, распавяла «Белсату» адвакатка Вольга Бацюк.

Затрыманыя арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не» Наталля Трэніна і Таццяна Гацура-Яворская. Калаж: з фота zvyano.by

Наталля Трэніну і Таццяну Гацуру затрымалі 5 красавіка на 72 гадзіны і змясцілі ў ІЧУ.

Наталля і Таццяна арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не».

5 красавіка ў другой палове дня Трэніна і Гацура-Яворская перасталі выходзіць на сувязь. Сілавікі затрымалі дзяўчын і зладзілі ператрусы ў кватэрах і ў офісе грамадскага аб’яднання «Звяно», вынялі тэхніку.

Затрыманыя дзве арганізатаркі выставы «Машына дыхае, а я – не»

 

СК belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны