Ціханоўская прапануе Нарвегіі ды Эстоніі ініцыяваць слуханні пра Беларусь у Радзе Бяспекі ААН

Святлана Ціханоўская зладзіла онлайн-сустрэчу з амбасадарамі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Латвіі ды Канады, падчас якой абмеркавалі рыхтаванне да перамоваў дзеля мірнага пераадолення крызісу ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з амбасадарамі паўночных краінаў падкрэсліла неабходнасць узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб спыніць гвалт і прымусіць яго да перамоваў. Экс-кандыдатка на прэзідэнцтва абмеркавала з амбасадарамі Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Даніі, Ісландыі, Нідэрландаў, Эстоніі, Латвіі ды Канады магчымасць узмацніць пунктавыя санкцыі і рыхтаванне прыняцця чацвёртага пакету санкцыяў ЕЗ.

Святлана Ціханоўская. Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Паколькі Нарвегія і Эстонія цяпер ёсць непастаяннымі сябрамі Рады Бяспекі ААН, Святлана Ціханоўская прапанавала амбасадарам гэтых краінаў зарганізаваць там слуханні з нагоды эскалацыі гвалту і мірнага развязання крызісу ў Беларусі.

Палітык таксама падзякавала Швецыі за прапанову выкарыстоўваць АБСЕ як галоўную пляцоўку для арганізацыі перамоваў і прапанавала распрацаваць дарожную мапу.

Павел Латушка таксама стварае партыю

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны