У Беларусі прызнаныя «тэрарыстычнай арганізацыяй» каналы «Nexta», «Nexta Live» і «Luxta»

Сёння, 8 красавіка, інфармацыйныя каналы «Nexta», «Nexta Live» і «Luxta» прызнаныя «тэрарыстычнай арганізацыяй» на тэрыторыі Беларусі.

Такое рашэнне вынес Вярхоўны Суд.

Кубак з лагатыпам «Nexta». Фота: nexta_tv/ Instagram

У паведамленні Генеральнай пракуратуры сказана, што з сярэдзіны 2020 года гэтыя арганізацыі нібыта праводзілі працу, звязаную з «прапагандай экстрэмісцкай, у тым ліку тэрарыстычнай дзейнасці, аб’яднаннем радыкальна настроеных грамадзянаў для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, навучалі вырабляць выбуховыя прылады і зброю, а таксама навучалі тактыцы супраціву праваахоўнікам».

Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як генеральны пракурор Андрэй Швед на падставе Закону Рэспублікі Беларусь аб барацьбе з тэрарызмам на прапанову старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі накіраваў у Вярхоўны Суд заяву аб прызнанні нефармальнай арганізацыі «Nexta» з структурнымі падраздзяленнямі ««Nexta Live» і «Luxta» тэрарыстычнай.

У канцы кастрычніка мінулага года тэлеграм-каналы «Nexta», «Nexta Live» і «Luxta» прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

Што адбывалася ў свеце ў сакавіку, і пра якія навіны мы маглі не пачуць у звязку з вайною ва Украіне

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны