Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да некаторых медыяў з Літвы, Латвіі і Эстоніі

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да некаторых медыярэсурсаў з Латвіі, Літвы і Эстоніі ў адказ на блакаванне некаторых СМІ з Беларусі, паведамляе ведамства ў сваім тэлеграм-канале. Пра якія медыі вядзецца гаворка, не ўдакладняецца.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: adukirmash.info

«У сувязі з увядзеннем забароны на дзейнасць асобных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі на тэрыторыі Латвіі, Літвы і Эстоніі ў якасці меры ў адказ Міністэрствам інфармацыі на падставе апавяшчэння Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь 8 красавіка 2024 года прынята рашэнне аб забароне дзейнасці шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў гэтых дзяржаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні.

Пра якія канкрэтна інтэрнэт-рэсурсы вядзецца гаворка, ведамства не ўдакладняе. Яно адзначае, што ў рамках рэалізацыі прынятага рашэння доступ да гэтых медыяў абмежаваны.

На дадзены момант з Беларусі немагчыма перайсці на сайт буйнога літоўскага інтэрнэт-выдання Delfi.

Міністра інфармацыі Пярцова перавялі на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны