Двух грамадзянаў Літвы ўратавалі з пірацкага палону

Аперацыя ратавання грамадзянаў Літвы, якіх узялі ў палон піраты, паспяхова завершаная. Пра гэта паведамілі ў Канцылярыі ўраду Літвы.

«Monjasa Reformer», на якім былі захопленыя піратамі грамадзяне Літвы. Фота: marinetraffic.com

Два грамадзяніны Літвы 1958 і 1995 гадоў нараджэння правялі ў няволі 6 тыдняў. Цяпер яны на шляху дадому.

Піраты высадзіліся на дацкі карабель пад ліберыйскім сцягам «Monjasa Reformer» 25 сакавіка, калі яно было ў Гвінейскай затоцы. На караблі былі 16 чальцоў экіпажу, частку якіх уратавала французскае патрульнае судна «Premier Maitre L’her», якое брала ўдзел у місіі змагання з пірацтвам. Уратаваныя паведамілі, што піраты захапілі шасцёх чальцоў экіпажу.

Падрабязнасці аперацыі вызвалення сваіх грамадзянаў з палону ўлады Літвы не паведамляюць.

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны