На пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча адкрылі збор сродкаў

У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень з Пінску Мікалай Клімовіч. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў. У сувязі з гэтым фонд «BYSOL» распачаў збор сродкаў на пахаванне Мікалая.

Мікалай Клімовіч. Фота: Nikolaj Verasen / Facebook

Фонд «BYSOL» распачаў збор сродкаў на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму.

На пакрыццё выдаткаў звязаных з пахаваннем і пашанай памяці Мікалая неабходна 4 тысячы еўраў.

Мікалай Клімовіч раптоўна памёр 7 траўня ў Віцебскай калоніі № 3 ад нялюдскага стаўлення з боку адміністрацыі вязніцы.

Палітвязня асудзілі ў лютым сёлета на год калоніі за карыкатуру на Аляксандра Лукашэнку. Прысуд вынес суддзя Пінскага раёну і г. Пінску Андрэй Бычыла на прапанову пракурора Іллі Гузарэвіча нягледзячы на тое, што 61-гадовы Мікалай Клімовіч меў інваліднасць II групы ў звязку з хворым сэрцам. Клімовіча ўзялі пад варту ў зале суда, а нядаўна этапавалі ў Віцебск.

Дзікавіцкі пра Клімовіча: Быў сапраўдным патрыётам Пінску і Беларусі

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны