На вучэннях тэрабароны ў Лунінецкім раёне хочуць задзеяць атрад народнага апалчэння

У Лунінецкім раёне Берасцейскай вобласці з 8 чэрвеня пачынаецца навучальны збор з тэрытарыяльнымі войскамі, які працягнецца да 29 чэрвеня, паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Беларускія вайскоўцы. Вучэнні. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: modmilby / Telegram

Паводле заявы Міністэрства абароны, мэта збору – рыхтаванне службовых асобаў раённага выканаўчага камітэту фармаваць воінскія часткі тэрытарыяльных войскаў, а ваеннаабавязаных – выконваць задачы паводле прызначэння. Збор завершыцца камандна-штабным вучэннем сілаў тэрытарыяльнай абароны раёну.

У перыяд збору правядуць прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў, іх забеспячэнне з выкарыстаннем мясцовай базы мабілізацыйнага разгортвання. Ваеннаабавязаных падрыхтуюць да выканання задачаў паводле спецыяльнасцяў і пасадаў. Будуць адноўленыя навыкі каманднага складу штабоў раёну і батальёну тэрытарыяльных войскаў.

Таксама падчас вучэнняў плануюць адпрацаваць пытанні фармавання, рыхтавання і выкарыстання атраду народнага апалчэння.

Як будзе выглядаць апалчэнне Лукашэнкі. Разбіраем рэзанансны законапраект

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны