Нью-Ёрк цяпер у густым дыме ад канадскіх лясных пажараў
2023.06.08 14:15
У Нью-Ёрку 7 чэрвеня быў зафіксаваны адзін з найгоршых паказнікаў якасці паветра ў свеце. Прычынай таму лясныя пажары, што трываюць у Канадзе з траўня. Праз гэта ў некалькіх амерыканскіх гарадах, у тым ліку Нью-Ёрку і Вашынгтоне, цяпер смог.
Смуга ад канадскіх лясных пажараў ахутвае Мангэтан у Нью-Ёрку. Фота: Shannon Stapleton / Reuters / Forum
У Нью-Ёрку і Вашынгтоне прыпынілі працу дзяржаўных школаў, а мэр Нью-Ёрку Эрык Эдамз папярэдзіў, што сітуацыя можа пагоршыцца, і заклікаў насельніцтва без неабходнасці не пакідаць дому. Мэр заявіў, што гараджане ніколі такога не перажывалі, і назваў сітуацыю беспрэцэдэнтнаю.
Аэрапорты ў Нью-Ёрку скасавалі ўсе рэйсы самалётаў.
У самой Канадзе – больш за 400 агмянёў загарання, 239 з іх выйшлі з-пад кантролю. Там цяпер масавыя эвакуацыі насельніцтва, адселеныя ўжо больш за 120 тысяч асобаў, паведамляе «Reuters».
Смуга і дым ахутваюць Шостую авеню (6th Avenue). Фота: Andrew Kelly / Reuters / ForumВід на Мангэтан у Брукліне. Фота: Amr Alfiky / Reuters / ForumСмуга ў дзяржаўным парку Гэнтры-Плаза (Gantry Plaza State Park). Фота: Shannon Stapleton / Reuters / ForumФота: Lokman Vural Elibol / Anadolu Agency / ABACA / Abaca Press / ForumФота: Lev Radin / Anadolu Agency/ ABACA / Abaca Press / ForumМужчына спыняецца, каб паглядзець на дым і смугу, што ахутваюць адзін з будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтру (World Trade Center building) у Нью-Ёрку. Фота: J. David Ake / AP Photo / East NewsФота: Yuki Iwamura / AP Photo / East NewsВід на горад з даху «Рокфэлер Сэнтэр» (Rockefeller Center). Фота: Andrew Kelly / Reuters / ForumФота: Amr Alfiky / Reuters / ForumЖанчына гуляе з сабакамі ў Брукліне. Фота: Troy Dunkley / Reuters / ForumЛюдзі фатаграфуюць гарызонт Нью-Ёрку, зацягнуты смугою. Фота: Yuki Iwamura / AP Photo / East NewsФота: NDZ / STAR MAX / IPx / East News