Вынікі пошуку для:

Абаронцу Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага выключылі з калегіі адвакатаў

Адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў у судзе Віктара Бабарыку, выключылі з калегіі адвакатаў. Раней адвакат у сацсетках паведамляў, што супраць яго распачалі дысцыплінарную вытворчасць.

Дзмітрый Лаеўскі, які з’яўляецца адвакатам Віктара Бабарыкі і Максіма Знака больш не зʼяўляецца сябрам калегіі адвакатаў.

«Дысцыплінарная камісія МГКА прыняла рашэнне выключыць мяне з калегіі адвакатаў. За просьбу аб апраўданні людзей», – напісаў Дзмітрый Лаеўскі ў сваім Telegram-канале.

Раней Менская калегія адвакатаў распачала супраць яго дысцыплінарную вытворчасць. Але адвакат не пагадзіўся з гэтым і растлумачыў, што падчас судовага працэсу над Віктарам Бабарыкам выказаў нязгоду з пазіцыяй абвінавачвання і заявіў аб неабходнасці апраўдання. Гэта як раз і стала падставаю для дысцыплінарнага спагнання і выключэння з калегіі.

Справа супраць Марыі Калеснікавай і Максіма Знака паступіла ў суд

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны