Генпракуратура Украіны пачала праверку супрацы Лукашэнкі з «ЛНР»

Выступ Лукашэнкі 26 траўня. Фота: Прэс-служба Лукашэнкі

Генеральная пракуратура Украіны пачала вывучыць супрацу Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі так званай «ЛНР». Такі адказ на свой зварот атрымаў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка.

У сваім тэлеграм-канале дэпутат нагадаў пра паведамленні «пракуратуры ЛНР» пра тое, што яе прадстаўнікі «па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі» дапытвалі беларускага палітвязня Рамана Пратасевіча і «былі перакананыя ў яго датычнасці да забойстваў мірных жыхароў Данбасу».

«ЛНР» падзякавала афіцыйнаму Менску за допыт Рамана Пратасевіча

«Фактычна гэта азначае, што Аляксандр Лукашэнка, які сілай захапіў уладу ў Беларусі, прызнаў тэрарыстычныя «рэспублікі», – заявіў Аляксей Ганчарэнка.

Паводле яго, зварот у Генпракуратуру падтрымалі і іншыя дэпутаты.

«Дзеянні Лукашэнкі – гэта замах на нашу тэрытарыяльную цэласнасць! Украіна павінна адкрыць крымінальную справу супраць дыктатара за супрацу з тэрарыстамі», – адзначыў палітык.

Таксама, на яго думку, Украіне варта ўзмацніць эканамічны і санкцыйны ціск на Лукашэнку.

«Выкруціцца будзе вельмі складана». Навошта Расея кліча ў Крым і чым гэта пагражае Лукашэнку

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны