Асалода для вачэй: як выглядаюць кветкавыя палі ў розных краінах
2022.07.09 15:47
Часам ад навінаў пра рэпрэсіі ў Беларусі, вайны ва Украіне, падзеяў ў Расеі апускаюцца рукі і нічога не хочацца. Мы не робаты і стамляемся ад штодзённых кепскіх навінаў, але жыццё працягваецца. Каб трошкі адпачыць вачыма, прапануем вам паглядзець, як улетку выглядаюць кветкавыя палі з розных краінаў свету.
Калі вы ў Беларусі і жадаеце паехаць, напрыклад, да лавандавага поля, каб зрабіць фотасесію і проста пагуляць паміж духмяных кветак, то вось некалькі адрасоў:
Лавандавае поле на месцы векавой сядзібы за 100 кіламетраў ад Менску. Кантакты гаспадароў: lubeckaja_lavanda / Instagram
Вялікае лавандавае поле ў 16 кіламетрах ад Гомля ў вёсцы Споніцкая Рудня. Кантакты гаспадароў: gomelskii_provans / Instagram
Лавандавы кут за 25 кіламетраў ад Магілёва. Кантакты гаспадароў: lavandoviy_kyt / Instagram
Гаспадары просяць папярэджваць пра візіт перад паездкай.