Супрацоўнікі КДБ затрымалі лекарку РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

У Менску затрыманая доктарка Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі Юлія Жаранкова, паведамляе прэс-служба Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

Юлія Жаранкова. Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Забралі Юлію супрацоўнікі КДБ. Прычыны затрымання невядомыя.

Юлія Жаранкова – імуналог з 12-гадовым стажам, старшыня суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага ў РНПЦ. Да 2020 года пра яе не аднойчы пісалі дзяржаўныя медыі (у тым ліку «СБ»), а ў красавіку 2022 года яна выступала з відэалекцыяй на Рэспубліканскай канферэнцыі пацыентаў з першаснымі імунадэфіцытамі. Паводле газеты «Медицинский весник», выступ лекаркі выклікаў у прысутных асаблівую цікавасць, зазначае «Вясна».

«Усё праходзіць праз новаўведзенага чалавека». Як цяпер працуюць беларускія медыкі

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны