На будоўлі жыллёвага комплексу «Менск Свет» загінуў арматурнік. Ягонае цела знайшлі ў ліфтавай шахце, паведамляе Следчы камітэт. Мужчына ўпаў з вышыні.
Загінулага 47-гадовага рабочага знайшлі раніцою. Следчыя папярэдне высветлілі, што арматурнік, які быў на «адным з паверхаў» будаванага дому, упаў у шахту ліфту. Мужчына памёр на месцы. З якой вышыні ён упаў, не ўдакладняецца.
Правяранне ладзіць Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэту.
▪️На будоўлі жылога комплексу «Менск Свет» ізноў загінуў рабочы
Паводле Следчага камітэту, трагедыя здарылася ўчора каля 16-й гадзіны. 31-гадовы муляр сарваўся з вышыні 4-га паверху. Ён стаяў ля неагароджанага краю маналітнай пліты і не меў страховачнага пояса.
Крыніца: СК pic.twitter.com/3x8z5dTI6q
— Belsat TV (@Belsat_TV) January 6, 2023
Гэта сёмы будаўнік, які загінуў у комплексе «Менск Свет» за тры гады. У 2021-м смяротныя траўмы на будоўлі атрымалі двое рабочых, летась – трое. Сёлета была адная смерць у студзені.
Сяргей Крот belsat.eu