Журналісты «Белсату» сталі лаўрэатамі прэміі «Вольнае слова»
2023.09.08 21:02
Беларуская асацыяцыя журналістаў 8 верасня, у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў, аб’явіла пераможцаў конкурсу «Вольнае слова», які сёлета праходзіў пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў.
У намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» журналісты «Белсату» занялі два месцы.
1-е месца заняў наш журналіст Зміцер Казакевіч з артыкулам «Ніколі не пытайся ў зняволенага: «Як ты?..» Вялікая размова з Дар’яй Чульцовай – на 38-ы дзень пасля турмы.
2-е месца заняла журналістка «Салідарнасці» Настасся Зелянкова за серыю «Жанчыны».
3-е месца занялі журналісты «Белсату» Аляксандр Баразенка і Дзяніс Дудзінскі за цыкл рэпартажаў «Людзі вайны».
Намінацыя «Інфармацыйныя жанры»
1-е месца – Зміцер Панкавец, «Радыё Свабода», «Ніхто не верыў, што мы застанёмся жывымі». Беларускі добраахвотнік Дзяніс «Кіт» расказаў пра пекла пад Бучай.
2-е месца – Ягор Парфяненка, «Новая газета. Европа», «Мариуполь. Город, которого нет».
3-е месца – Віялета Саўчыц, «Радыё Свабода», «Шнары пратэсту». Шэсць фотагісторый пацярпелых на пратэстах у жніўні 2020-га.
Намінацыя «Аналітычныя жанры»
1-е месца – Зміцер Косач, «Салідарнасць», цыкл «Референдум».
2-е месца – Віталь Цыганкоў, «Радыё Свабода», «Лукашэнка як гарант страты суверэнітэту».
3-е месца – Аляксандр Класкоўскі, «Позірк», «Прощать политических врагов Лукашенко не готов».
Намінацыя «Журналісцкае расследаванне»
1-e месца – «Наша Ніва», «Укараняецца ў беларускія арганізацыі як юрыст, перасылае інфармацыю Лебедзевай. Дзіўная дзейнасць Мантаса Данелюса».
2-е месца – Аляксей Карпека, Ксенія Вязнікоўцава, Вольга Альхіменка, Беларускі расследавальніцкі цэнтр, «Аляксандр Шакуцін зарабляе мільёны долараў у Еўропе ў абыход санкцый і пакрывае страты за кошт беларускага бюджэту».
3-е месца – Сяргей Ляпін, «Флагшток», «Флагшток установил имя администратора одиозного тг-канала – им оказался чиновник из Гомельского облисполкома».
«Вольнае слова» – гэта штогадовы галоўны творчы конкурс для беларускіх незалежных медыя. Сёлета пераможцаў узнагароджвалі ў Вільні.