Вынікі пошуку для:

«Кібер-Партызаны» заявілі аб узломе базы аб выездах і ўездах у Беларусь

«Кібер-Партызаны» заявілі аб узломе базы АІС «Пассажиропоток», дзе захоўваецца інфармацыя аб усіх уездах у Беларусь і выездах за апошнія некалькі гадоў.

По словах хакераў, яны атрымалі доступ да асабістых дадзеных Лукашэнкі і яго атачэння.

«Кібер-Партызаны» узламалі Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва

У доказ «кібер-партызаны» прымацавалі спіс паездак Аляксандра Лукашэнкі, яго сына Віктара і Віктара Шэймана. Былі апублікаваныя дадзеныя пасажыраў, якія суправаджаюць Лукашэнку падчас пералётаў. Гэта ўвесь экіпаж, пілоты, супрацоўнікі службы бяспекі і іншыя.

Таксама паведамляецца, што была атрымана інфармацыя пра ўсіх, хто перасякае мяжу Беларусі на ўезд і выезд: пашпартныя дадзеныя, рэйс, нумар аўта/цягніка, памежны пункт і іншае.

Гэтыя дадзеныя «кібер-партызаны» плануюць выкарыстоўваць для вылічэння КДБшнікаў, якія выехалі за мяжу па аператыўным заданням.

«Кібер-партызаны» распавялі, як здолелі атрымаць доступ да базаў звестак рэжыму

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны