Абнаўленне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: там Заходняя Беларусь і беларусы ў Амерыцы

Міністэрства інфармацыі Беларусі зрабіла вялікае абнаўленне спісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, заўважыў Reform.by. Туды трапіла кніга пра Заходнюю Беларусь і ўкраінская версія акаўнту «Белсату» («belsat_ua») у TikTok.

Кніга, якую Мінінфарм палічыў «экстрэмісткай». Фота: lohvinau.by

Сярод непажаданых беларускім уладам выданняў апынулася кніга «Горкія гады: трагедыя Заходняй Беларусі 1944-1954». Яна выпушчана ў 2017 годзе выдавецтвам «Менск». Аўтар – Аляксандр Татаранка.

Акрамя таго, у спіс увайшлі асабістыя старонкі людзей у сацыяльных сетках, чат у Telegram «Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы», сайт «Еўрапейская Беларусь», сайт «Рух “За Свабоду”» і ягоныя сацсеткі. Таксама старонкі СМІ: сайт «Позірк»; акаўнты ў TikTok «Белсату», «Радыё Свабоды», «KYKY.ORG», «Нашай нівы». І яшчэ дзясяткі старонак.

А суд Чыгуначнага раёну Гомля прызнаў «экстрэмісцкімі» адразу 89 інтэрнэт-старонак. Гэты спіс займае 13 старонак. Аднак гэта не рэкорд – у ліпені гэты самы суд за адно пасяджэння прызнаў «экстрэмісцкімі» ажно 105 старонак у інтэрнэце, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».

Міністэрства інфармацыі дадало сюжэты «Белсату» пра полк Каліноўскага ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны