Расея і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць будаўніцтва другой АЭС

Расея і Беларусь вядуць перагаворы аб будаўніцтве новай атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Пра гэта паведаміў кіраўнік «Росатома» Аляксей Ліхачоў.

Аляксей Ліхачоў. Фота: Белта

«Усё большая і большая колькасць краін прымаюць рашэнні ці аб пашырэнні сваіх атамных магутнасцяў ці прыходзяць у «атамны клуб». Яскравы такі прыклад – Беларусь. Прайшло менш за 10 гадоў, адзін блок ужо ўстойліва працуе, фізпуск другога адбыўся пад новы год.

І першае пытанне, якое нам задае ўрад Беларусі: а як мы будзем дзейнічаць, калі збярэмся будаваць яшчэ адну атамную станцыю ў Рэспубліцы Беларусь? Мы з вялікай цеплынёй успамінаем усё, што адбывалася за гэтыя гады, але апетыт прыходзіць падчас ежы, і мы ўжо абмяркоўваем будаўніцтва другой станцыі», – сказаў Ліхачоў.

Нагадаем, даручэнне аб прапрацоўцы пытання будаўніцтва другой АЭС раней даў свайму ўраду Аляксандр Лукашэнка. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка раней паведамляў, што магчымасць будаўніцтва другой АЭС у Беларусі будзе разглядацца пад кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук з удзелам расейскіх адмыслоўцаў. Праект плануюць завяршыць да восені наступнага года і ўнесці адпаведныя прапановы Лукашэнку.

Прэм’ер Галоўчанка заявіў, што ўрад разглядае магчымасць будаўніцтва другой АЭС

Цяпер жа працягваецца будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы: першы энергаблок быў запушчаны летам 2020 года, а ў канцы снежня на другім энергаблоку пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар. Яго плануюць запусціць летам 2022-га.

АЭС – каштоўнае набыццё ці крыніца бясконцых стратаў? Расследаванне «Белcату»

АД, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны