Улады абвесцілі ў вышук Алену Талкачову, Вольгу Лойку і Кацярыну Ткачэнку. Справы фігурантак вылучылі ў асобную судовую вытворчасць, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Фігуранткі «справы TUT.ВY» Алена Талкачова, Вольга Лойка і Кацярына Ткачэнка не з’явіліся на судовы працэс, бо зʼехалі за мяжу. Прадстаўніц кампаніі затрымалі 18 траўня 2021 году і абвінавацілі ў межах крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса). Пазней абвінавачаным змянілі меру стрымання.
Праўладныя Telegram-каналы паведамляюць, што ў дачыненні да іх крымінальную справу вылучылі ў асобную судовую вытворчасць, а абвінавачаных абвесцілі ў вышук.
У межах «справы TUT.ВY» судзяць Людмілу Чэкіну і Марыну Золатаву. Суд адбываецца ў закрытым рэжыме.
Алена Аляксандрава belsat.eu