Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі адсправаздачыўся за 6 месяцаў працы

Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі, які заснавалі 9 жніўня летась, агучыў вынікі працы за 6 месяцаў. Справаздача ахоплівае ўсе сферы дзейнасці кабінету.

Выбраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка, Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў зладзілі прэс-канферэнцыю ў варшаўскім «Музеі Вольнай Беларусі». Варшава, Польшча. 2 снежня 2022. Фота: Карына Пашко / Белсат

Адказны ў Аб’яднаным пераходным кабінеце за прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне Валер Кавалеўскі па выніках 6-ці месяцаў працы адзначае, што падрыхтаваны макет агульнаграмадзянскага пашпарту новай Беларусі. Цяпер вядзецца праца аб прызнанні гэтага дакументу.

  • Рада Еўропы стварыла Кантактную Групу Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычных структураў.
  • У Бруселі распачала працу місія дэмакратычнай Беларусі. Акрамя гэтага створана прадстаўніцтва дэмакратычнай Беларусі ў Чэхіі.
  • Дзякуючы дзейнасці кабінету, дапамога ЕЗ для грамадзянскай супольнасці Беларусі на наступны год была павялічана да 31 мільён еўра.
  • На выбарах у Раду Бяспекі ААН рэалізоўваецца кампанія супраць кандыдатуры Лукашэнкі.
  • Таксама распрацаваная новая рамачная пазіцыя па геапалітычным выбары Беларусі.

Аб’яднаны пераходны кабінет будзе дабівацца непрызнання закону аб пазбаўленні грамадзянства

Украіна

На працягу апошніх 6-ці месяцаў прадстаўнікі кабінету Валер Кавалеўскі, Аліна Коўшык, Аляксандр Азараў і Валер Сахашчык наведвалі Украіну. Палітыкі сустракаліся з прадстаўнікамі дзяржустановаў, прынялі удзел у беларуска-ўкраінскім форуме ў Львове.

За гэты час разам з Нацбанкам Украіны распрацавалі магчымасць спрошчанай падачы дакументаў для разблакавання рахункаў беларускіх грамадзян ва ўкраінскіх банках.

Сустрэча з прадстаўнікамі аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі ў складзе Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, Валера Кавалеўскага, Аліны Коўшык, Валера Сахашчыка і Аляксандра Азарава ў Беларускім моладзевым хабе. Варшава, Польшча. 23 студзеня 2023 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Сілавы блок

За сілавы блок кабінету адказваюць прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык і прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў.

Валер Сахашчык сфармаваў каманду. Распачаў матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне.

  • У Польшчы і Літве створаныя Харугвы, пачало працаваць «Паспалiтае Рушэнне».

Паспалітае рушэнне, план «Перамога», полк Каліноўскага і полк «Пагоня» – чым яны адрозніваюцца?

  • Прадстаўнікі ўзмацнілі патэнцыял плана «Перамога», сам план з улікам новых грамадска-палітычных абставінаў, падкарэктаваў Аляксандр Азараў.
  • За гэты час прадстаўніцтва выпусціла 12 расследавальніцкіх відэафільмаў, у аснову якіх ляглі назапашаныя доказы злачынстваў рэжыму.
  • Распрацаваны планы захадаў, якія адпавядаюць розным імаверным сцэнарыям развіцця падзей у Беларусі і рэгіёне ў бліжэйшы час.
  • Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку правяло верыфікацыю 380 грамадзян Беларусі для забеспячэння бяспекі дзейнасці дэмакратычных сілаў

Санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму

Адказвае ў кабінеце за санкцыі супраць рэжыму Беларусі прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка.

Палітык выступае за тое, каб санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі былі аналагічныя тым, якія ўводзяць супраць Расеі.

Распрацаваныя прапановы па пашырэнні санкцыяў. Прадстаўнік Кабінету прапануе ўвесці персанальныя санкцыі ў дачыненні да 340 асобаў, якія служаць рэжыму.

Акрамя таго Павел Латушка разам з Аляксандрам Азаравым накіравалі ўладам Літвы, Чэхіі, Украіны дакументы з абгрунтаваннем неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі.

МЗС Польшчы, Літвы, Чэхіі, ЗША, Швецыі, Канады атрымалі абгрунтаванне магчымасці прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі за парушэнне Канвенцыі супраць катаванняў 1984 году

Сенат Чэхіі прызнаў КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм

Транзітны перыяд

Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка запусціў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі». Праект прадугледжвае падрыхтоўку неабходных кадраў для транзітнага перыяду.

Дапамога палітвязням

У Кабінеце адказная за дапамогу палітвязням прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова.

Дзякуючы намаганням прадстаўнікоў Кабінету распачалі працу па стварэнні міжнароднага Фонда для рэабілітацыі рэпрэсаваных.

Больш эфектыўнае падтрыманне атрымалі 15 палітвязняў.

Распачалі падрыхтоўку да магчымых перамоваў з рэжымам па пытанні вызвалення палітзняволеных.

Святлана Ціханоўская і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Культура і адукацыя

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык дамовілася з уладамі Польшчы аб прызнанні беларускіх дыпломаў. Мінадукацыі і навукі Польшчы падтрымала стварэнне сетак беларускіх школ выходнага дня. Польскія ўлады пашырылі падтрыманне рэпрэсаваных беларускіх настаўнікаў, выкладчыкаў і навучэнцаў.

Чальцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Валер Кавалеўскі і Аліна Коўшык. Варшава, Польшча. 2 снежня 2022. Фота: Карына Пашко / Белсат

Заснаваны Інстытут беларускай кнігі.

Таксама створаныя працоўныя групы, якія займаюцца распрацаваннем транзітнага перыяду ў адукацыі для новай Беларусі.

Прадстаўнік Паспалітага рушэння: Нам дапамагаюць фінансава і Валеры Сахашчык, і Зянон Пазняк

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны