У Расеі заблакавалі беларускае выданне Zerkalo.io

Раскамнагляд 8 сакавіка ўнёс Zerkalo.io у спіс забароненых сайтаў. «Цяпер мы адзінае буйное беларускае медыя, якое заблакаванае і ў Расеі, і ў Беларусі», – адзначаюць у рэдакцыі Zerkalo.io.

Блакаванне звязанае з рашэннем Генеральнай пракуратуры, прынятым на падставе артыкулу 15.3 федэральнага Закону «Аб інфармацыі, інфармацыйных тэхналогіях і аб абароне інфармацыі».

Паводле звестак сэрвісу GlobalCheck, даступнасць Zerkalo.io у Расеі цяпер складае 0 %.

У рэдакцыі Zerkalo.io не ведаюць дакладна, за што іх заблакавалі ў Расеі. Але досвед блакавання ў Беларусі ўказвае на тое, што абмежаванні звязаныя з тым, што выданне асвятляе падзеі «максімальна сумленна і аб’ектыўна».

«Улічваючы, што рашэнне аб нашім блакаванні Генпракуратура Расеі прыняла яшчэ 24 лютага – у першы дзень уварвання ва Украіну, – мы лічым, што абмежаванне доступу звязанае з тым, як мы асвятляем баявыя дзеянні. Пасля шэрагу блакаванняў незалежных расейскіх і замежных СМІ праз падзеі ва Украіне мы чакалі, што хутка хваля дакаціцца і да нас», – адзначаюць у рэдакцыі.

«Усё роўна мы ўсе тутбаеўцы». Як жыве «экстрэмісцкая» рэдакцыя Zerkalo.io ў «вымушанай камандзіроўцы»

Раней Раскамнагляд заблакаваў шэраг незалежных медыяў: «Медузу», «Бі-Бі-Сі», «Радио Свобода», Deutsche Welle, «Голос Америки» і шмат іншых.

У Расеі ліквідуюць радыёстанцыю «Эхо Москвы»

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны