Расейскі флот блакуе ўзбярэжжа Адэскай вобласці

У Чорным моры расейскі флот працягвае блакаваць узбярэжжа Адэскай вобласці. Застаецца высокая верагоднасць ракетных атак па Адэсе, паведаміў прэс-сакратар аператыўнага штабу Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук.

«У акваторыі Чорнага мора Чарнаморскі флот РФ блакуе нашае ўзбярэжжа, а таксама перыядычна перагрупоўвае свае сілы і сродкі», – сказаў Сяргей Братчук.

Паведаміў, што верагоднасць ракетных удараў суперніка па Адэсе і вобласці застаецца высокая.

Са словаў Братчука, сітуацыя ў горадзе і вобласці пад кантролем, а ў вайскоўцаў ЗСУ дастаткова сілаў і сродкаў для агнявога знішчэння праціўніка.

У Адэсе і Адэскай вобласці абвешчаная каменданцкая гадзіна – з 21:00 суботы (9 красавіка) да 6:00 панядзелка (11 красавіка). Адміністрацыя папярэджвае, што можа змяняцца графік руху пасажырскіх цягнікоў. Доступ да вакзалаў абмежаваны.

«Адэса – выдужае!» Беларус Дзмітрый Карняенка – пра візіт да яго адэскай паліцыі і пра сітуацыю ў горадзе

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны